На базе СШ №18 імя Еўфрасінні Полацкай 5 снежня адбудзецца раённая дабрачынная акцыя для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «З верай у сілу дабрыні».
Дзяцей з бацькамі, якія прыйдуць на свята, гульнямі і забавамі сустрэнуць казачныя персанажы. Старшыні піянерскіх штабаў «Міласэрнасць» уручаць гасцям падарункі, з клопатам сабраныя навучэнцамі ўстаноў адукацыі горада Полацка і Полацкага раёна. А потым у актавай зале распачнецца канцэртная праграма «Должны смеяться дети». Свае таленты і сяброўскі настрой гледачам падораць творчыя калектывы школ і Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.