Шэраг гаспадарак Полацкага раёна ўключыліся ў веснавую пасяўную кампанію.
Плошчу больш за 100 га яравымі культурамі ўжо засеялі сельгаспрадпрыемствы «Гараны-Агра», «Блізніца», «Палімір-агра», «Вясна-энерга».
На раніцу панядзелка яравымі зерневымі і зернебабовымі засеяна плошча 582 га (12% да задання).
Сёлета самы вялікі зерневы клін у ААТ «Кушлікі» (620 га), ДП «Астроўшчына» (578 га), УП «Гараны-Агра» (550 га). Раённы план — 4869 га.
Актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы пад яравую сяўбу, падсілкоўваюцца азімыя культуры, шматгадовыя травы і пашы, вывозяцца на палі і ўносяцца арганічныя і іншыя ўгнаенні.