Раслінаводы філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебск­энерга» прыступілі да пасадкі гародніны і бульбы

Заботы сельские

Сельгаспрадпрыемствы Полацкага раёна працягваюць сяўбу яравых культур. Раслінаводы філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебск­энерга» прыступілі да пасадкі гародніны і бульбы.

Аграрыямі ўсіх гаспадарак раёна яравыя культуры пасеяны на плошчы 4272 га, што адпавядае 35% да плана. У тым ліку план сяўбы зерневых і зернебабовых выкананы на 77%, а поўнасцю завяршылі сяўбу гэтых культур гаспадаркі «Новыя Гараны», «П-С Карпекі», «Палімір-агра», «Э/б «Вет­рынская» і Полацкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.

Вялікая ўвага пры выкананні веснавых сельгасработ надаецца захаванню агратэхнічных тэрмінаў, унясенню і назапашванню ўгнаенняў, догляду за азімымі культурамі, шматгадовымі травамі, сенажацямі і пашамі.