Работнікі Багатырскага СДК прынялі ўдзел у здымках тэлеперадачы «Беларуская кухня»

Культура

Работнікі Багатырскага СДК прынялі ўдзел у здымках тэлеперадачы «Беларуская кухня».

У госці да загадчыка СДК Алены Лукавіцкай і кіраўніка народнага фальклорнага калектыву «Галасы спадчыны» Таццяны Стараннік завітала здымачная група БТ. Нашы зямлячкі падзяліліся старадаўнімі полацкімі рэцэптамі. Алена Лукавіцкая прыгатавала кішэню — страву са свініны з начынкай, а Таццяна Стараннік здзівіла цыб­рыкамі — маленькімі клёцкамі з варанай бульбы ў фрыцюры ды яшчэ і з грыбной начынкай. Акрамя гэтага, жанчыны расказалі цікавыя гісторыі на кулінарную тэму. «Беларуская кухня» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам нашых зямлячак плануецца да выхаду ў красавіку.