Прыватны магазін адчыніў дзверы для жыхароў вёскі Бяздзедавічы

Общество Экономика

Прыватны магазін адчыніў дзверы для жыхароў вёскі Бяздзедавічы Ветрынскага сельсавета і іншых бліжэйшых населеных пунктаў.


«Асарці», як назвала гандлёвы аб’ект ІП Жанна Сухіх, размясціўся ў будынку былога магазіна Полацкага райпа. Жанчына і ўласнік, і пакуль прадавец. Дарэчы, гэта першы яе магазін. Але вопыт у сферы абслугоўвання ў жанчыны багаты. Так, у Наваполацку яна мае дзве гандлё­выя кропкі, займаецца таксама выязным гандлем на рынках у раёнах вобласці. Пакуль магазін гандлюе прадуктамі паўсядзённага попыту, у планах — пашырыць асартымент. Паступілі ўжо заяўкі ад насельніцтва на камбікорм, а таксама на фрукты і іншыя харчовыя тавары.