Пры падтрымцы Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Каралеўстве Iспанiя ў Мадрыдзе адбылося мерапрыемства «Паралелі гісторыі: Мадрыд-Беларусь», прысвечанае заканчэнню першага акадэмiчнага курса беларускай мовы, арганiзаванага ў Мадрыдзе на базе Вучэбнага моўнага цэнтра
«Лінгваландыя».
Ідэя правядзення мерапрыемства належыць Ларысе Малышавай — афіцыйнаму ліцэнзаванаму гіду ў Мадрыдзе, якая правяла незвычайнае падарожжа ў мінулае. На сустрэчы прысутнічалі члены беларускай дыяспары i iспанскiя грамадзяне, якія цiкавяцца беларускай мовай i гiсторыяй.
Святлана Яськова, член Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, нагадала, што 2017 год аб’яўлены ў Беларусi годам Навукi, якi праходзiць яшчэ i пад знакам Францыска Скарыны, таму што сёлета адзначаецца 500-годзе беларускага кнiгадрукавання. Яна прапанавала шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных даце, калi ў Празе Францыск Скарына надрукаваў першую Біблію на роднай мове, адкрыўшы новую старонку нашай культуры, дзякуючы чаму кніга стала даступнай шырокаму «паспалітаму люду».
Людзмiла Несцер.