На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што прайшоў у Санкт-Пецярбурзе, пабывалі і прадстаўнікі Полаччыны.
Удзел у мерапрыемствах на бізнес-пляцоўках Форуму, дзе абмяркоўваліся накірункі партнёрства ў сферы вытворчасці, прыняў генеральны дырэктар Адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно» А.А.Курылін. Увогуле ў рамках Форуму падпісаны некалькі дзясяткаў кантрактаў на пастаўку ў Расію прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна «Белнефтехим», якая з’яўляецца запатрабаванай і канкурэнтаздольнай на знешнім рынку.