Праца сферы жывёлагадоўлі Полаччыны на кантролі раённай улады

Заботы сельские

Вынікі працы жывёлагадоўлі за 8 месяцаў бягучага года падво­д­зіліся на базе ДП «Астроў­шчына» на чарговым выязным пасяджэнні Полацкага райвыканкама на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам
Марковічам.

Фото Алины Большаковой

абмеркаванні надзённых пытанняў прымалі ўдзел начальнік і спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўнікі сельгас­прадпрыемстваў Полацкага раёна, раённых службаў, спецыялісты Полацкай інтэграванай структуры, эканамісты гаспадарак.


Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Мікалай Баратынскі давёў да ведама аўдыторыі прадстаўленне ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў. Дакумент утрымлівае парушэнні, выяўленыя ў гаспадарках Полацкага і іншых раёнаў Віцебскай вобласці.


На зніжэнні за 8 месяцаў вытворчасці валавай прадукцыі (96,7%) жывёлагадоўлі засяродзіла ўвагу намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Тышкевіч.

Калі вытворчасць малака на ўзроўні 100,8%, то вырошчванне буйной рагатай жывёлы дасягнула толькі 81,9%. За лічбамі — прычыны, пра якія ішла размова.

Прынята рашэнне давесці гаспадаркам планы па павелічэнні пагалоўя, па прывагах маладняку. Дырэктар Полацкай райплемстанцыі Наталля Гарчакова пра­аналізавала пытанні аднаўлення статка буйной рагатай жывёлы, звярнула ўвагу на захаванне тэхналогій спецыялістамі па асемяненні, на неабходнасць забеспячэння іх транспартам. Галоўны ветурач Полацкага раёна Сяргей Булыка гаварыў пра захаванне ветэрынарна-санітарных патрабаванняў. Таксама ён прааналізаваў прычыны выбыцця жывёл. Намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Крывец засяродзіла ўвагу на арганізацыі асенніх палявых работ. У гэтыя дні гаспадаркі прыступілі да азімай сяўбы, для паспяховай працы неабходна набыць пэўную колькасць хімікатаў і ўдабрэнняў.

— Па жывёлагадоўлі спрацавалі дрэнна, — падсумаваў Ігар Марковіч. — Кіраўнік гаспадаркі павінен кантраляваць і стымуляваць падначаленых. Кожны тыдзень будзем сустракацца на выязных нарадах і разам вырашаць пытанні

«Раслінаводства павінна працаваць на жывёлагадоўлю», — падкрэсліў старшыня райвыканкама Ігар Марковіч і нагадаў вядомую ісціну, што малако ў каровы на языку. Трэба надаваць увагу ў першую чаргу якасці кармоў. Зараз гаспадаркі ўбіраюць кукурузу. На сілас вялікая надзея, але яго спажыўнасць залежыць ад своечасовай уборкі, якаснай трамбоўкі, правільнага ўкрыцця і захоўвання.