Падведзены вынікі работы прамысловых прадпрыемстваў горада і раёна за 9 месяцаў бягучага года. Аб’ём вытворчасці прадукцыі ў фактычных цэнах за студзень-верасень 2016 года склаў 298 млн рублёў, або 117% да адпаведнага перыяду 2015 года.
Найбольшы рост забяспечылі ААТ «Полацк-Шкловалакно» (138%), сумесныя таварыствы з абмежаванай адказнасцю «Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый» (219%), «АГВ-Полспо» (165%). Дасягнута станоўчая дынаміка развіцця і на шэрагу іншых прадпрыемстваў. Сярод іх філіял «Полацкі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам», філіял КУП «Віцебскі кандытарскі камбінат «Віцьба» ў г.Полацку і іншыя.