Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці праводзіўся абласны дыстанцыйны конкурс вакалістаў “На адной хвалі”.
Усяго на ўдзел у дадзеным мерапрыемстве было пададзена больш за 150 заявак ад калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў з розных куткоў Віцебшчыны.
Па выніках конкурсу лепшыя яго ўдзельнікі адзначаны дыпломамі лаўрэата І, ІІ і ІІІ ступеняў, а лепшыя з лепшых – дыпломамі Гран-пры. Так, уладальнікамі Гран-пры сталі салісты і творчыя калектывы са старажытнага горада Полацка – Аляксандра Мілаш, Надзея Зайцава, трыа народнай студыі эстраднага майстрэства “Тандэм” і народны ансамбль народнай песні “Заманіха”.
Андрэй Струнчанка