Полацкі райвыканкам прыняў распараджэнне, якое павялічыла колькасць гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый, замацаваных у якасці шэфаў за сельскагаспадарчымі арганізацыямі

Экономика

Паколькі забеспячэнне харчовай бяспекі краіны — агульны клопат сяльчан і гараджан, Полацкі райвыканкам 13 сакавіка прыняў распараджэнне, адпаведна з якім павялічылася колькасць гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый, замацаваных у якасці шэфаў за сельскагаспадарчымі арганізацыямі Полацкага раёна.

У ліку шэфаў — 50 прадпрыемстваў і арганізацый Полацка і Полацкага раёна. За 16 сельгаспрадпрыемствамі раёна замацаваны адказныя работнікі Полацкага райвыканкама і кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў. З імі на бягучым тыдні старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Шаўчук правёў нараду. Абмяркоўвалася дапамога гараджан у вывазе на палі арганічных угнаенняў. Кіраўнік раённай улады звярнуўся да шэфаў з просьбай выдзеліць для гэтых сельгасработ тэхніку і паклапаціцца пра паліва для яе.

Аграрыям неабходна практычная дапамога гараджан па забеспячэнні арганізаванага і якаснага правядзення ўсіх відаў палявых работ 2014 года.

Аліна БАЛЬШАКОВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *