У мінулыя выхадныя каманда ФСК «Прыдзвінне» прыняла ўдзел у адкрытым першынстве г.Гомеля па кіакушынкай каратэ-до «Залатая рысь».
Полацкія спартсмены прадэманстравалі выдатную тэхніку вядзення бою, стойкасць і веру ў перамогу. І, як вынік, заваявалі першае агульнакаманднае месца. Капілка перамог папоўнілася 7 залатымі медалямі, 3 сярэбранымі і 1 бронзавым. Віншуем спартсменаў і іх трэнера Анатоля Карабаня!