З 24 сакавіка па 22 красавіка ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці праходзіла абласная выстава-конкурс па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Велікодныя ўзоры». На ей былі прадстаўлены мастацкія вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з лакальнымі адметнасцямі велікодных атрыбутаў, якія маюць ярка выражаны традыцыйны характар.
Полацкія майстры народнага клуба “Майстар” Полацкага раеннага Цэнтра раместваў і нацыянальных культур яскрава прадставілі Полаччыну:
Хачык Чылінгаран (намінацыя “Лепшая мастацкая выява”) і Святлана Балтрушэвіч (намінацыя “Лепшая тэматычная інсталяцыя, кампазіцыя) занялі I месца. А Таццяна Ушакова стала ўладальнікам дыплома 3 ступені ў намінацыі “Велікоднае яйка”.
Віншуем пераможцаў і жадаем новых поспехаў.