ААТ «Полацкі малочны камбінат» і філіял Полацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам» прынялі ўдзел у 23-й Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці «Продэкспо- 2016», што адбылася ў Маскве.
Полацкія малочнікі, якія таксама прадставілі сваю прадукцыю на дэгустацыйны конкурс «Лепшы прадукт-2016», вярнуліся з выставы з медалямі. Па выніках конкурсу малако «Полочанка» з масавай доляй тлушчу 2,5% і масла салодкасметанковае «Крестьянское» з масавай доляй тлушчу 72,5% адзначаны срэбнымі медалямі, а сырок тварожны глазіраваны з масавай доляй тлушчу 26% — бронзавым медалём.