Полацкія камунальнікі з гаспадарскім падыходам узяліся за абнаўленне памятнага знака літары «Ў».

Главное

Гараджане і госці горада адразу звярнулі ўвагу на «знік­ненне» з алеі на праспекце Францыска Скарыны адметнай скульп­туры — памятнага знака літары «Ў». Але непакоіцца з гэтай нагоды не трэба: полацкія камунальнікі з гаспадарскім падыходам узяліся за абнаўленне дадзенай скульптурнай кампазіцыі.

Да работы прыцягнуты аўтар праекта Ігар Куржалаў і спецыялісты-ліцейшчыкі ААТ «Тэхналіт Полацк», у якіх напрацаваны вялікі вопыт мастацкага ліцця. Плануецца, што адноўлены ў чыгуне і ўдаска­налены памятны знак «Ў» у хуткім часе вернецца на месца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *