Беларускі рэспубліканскі союз моладзі не перастае нас здзіўляць незвычайнымі і яркімі праектамі, якія дапамагаюць стаць бліжэй да старадаўніх традыцый беларусаў, вывучаць культурную спадчыну продкаў. Нядаўна быў дадзены старт новаму рэспубліканскаму маладзёжнаму праекту «Беларусь — крыніца натхнення», накіраванаму на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці беларусаў, захаванне злучнай ніткі пакаленняў, садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска-значных ініцыятыў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і за яе межамі.
У рамках праекта рэалізуецца шэраг творчых праектаў, аб’яднаных адзінай ідэяй: крыніцай натхнення для творчасці, развіцця, стваральнай працы сучасных беларусаў з’яўляюцца багатыя традыцыі і гісторыя Беларусі, найвялікшая культурная спадчына мінулых пакаленняў, любоў і павага да Радзімы.Сімвалічна, што ў рамках праекта напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Полацкі раённы камітэт ГА «БРСМ» правёў акцыю «Падары нованароджанаму вышыванку».
Дружны каллектыў раёнага камітэта сустракаў на парозе радзільнага дома першага сакратара Полацкага РК ГА «БРСМ» Ганну Сярко з мужам Віталем, якія некалькі дзён таму сталі шчаслівымі бацькамі. І нованароджанаму Яўгену ўручылі першы ў яго жыцці падарунак — імянную вышыванку. Яе арнамент — своеасаблівы шыфр, пасланне ад далёкіх продкаў, якое валодае магутнай абярэжнай сілай. Маленькі чалавечак, які толькі з’явіўся на свет, у вышыванцы будзе пад надзейнай аховай.Калегі зычылі Ганне і Віталю шчасця і дабрабыту, а немаўляці — моцнага багатырскага здароўя.Полацкі РК ГА «БРСМ» рыхтуе ў гэтыя дні новыя цікавыя мерапрыемствы: квэст «Усё ў гэтым жыцці звязана», прымеркаваны да «Дня вышыванкі», а таксама будуць падведзены вынікі фотаконкурсу «Вышыванка».