«Полацкі фэст» стаў сапраўдным упрыгажэннем Дня горада

Культура

На пляцоўцы каля помніка Сімяону Полацкаму адбылося свята творчасці, сяброўства і добрага настрою, якое падарылі вядучыя калектывы ўстаноў культуры Полацкага раёна і госці.

…Якое вялікае свята без кірмаша?! На імправізаваную сцэну «выехалі на конях», а таксама пешшу ўдзельнікі кірмашовай дзеі: народны фальклорны ансамбль «Блізнянка» Сільніцкага СДК і народны ансамбль песні «Фярцінка» Багатырскага СДК… Хто пяе, хто разглядвае тавар, хто прадае… Песні, танцы, іскры гумару, народныя жарты, выразная гульня самадзейных артыстаў – усё гэта выклікала ўсмешку на тварах гледачоў і суправаджалася апладысментамі. Гэтыя калектывы, а таксама народны вакальны ансамбль «Бела чайка» Азінскага СДК і народны ансамбль песні «Млын» Ветрынскага ГпДК паказалі і асабістыя праграмы. «Блізнянка» нават правяла абрадавую дзею «Мыццё барод».

Павіншаваць горад са святам прыехалі і вядучыя фальклорныя калектывы і выканаўцы з расійскіх гарадоў Себежа, Пскова і Вялікага Ноўгарада. Гаспадары «Полацкага фэста» віталі гасцей традыцыйным караваем і падарункамі. А тыя падарылі палачанам яркія выступленні. Так, народны ансамбль рускай песні «Очелье» Пскоўскага каледжа мастацтваў імя М.А. Рымскага-Корсакава паказаў праграму «Скабары – народ пацешны» з песнямі і прыпеўкамі. Себеж прадставіла выканаўца Ганна Якаўлева. А народны фальклорны тэатр «Кудесы» Наўгародскай дзіцячай музычнай школы рускага фальклору выступіў з харэаграфічнай кампазіцыяй з народнымі песнямі і танцамі. Акрамы таго, госці прадставілі пастаноўку, прысвечаную Дню Вялікай Перамогі. Дарэчы, гэтае дзейства нікога з гледачоў не пакінула абыякавым.

Жыхары і госці свята змаглі не толькі атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы, але і зазірнуць у «Этнаграфічны парк», падрыхтаваны ўдзельнікамі «Полацкага фэсту». Тут можна было ўбачыць старадаўнія прадметы быту нашых продкаў, якія сабралі ў экспазіцыі «Бабін кут» і «Ад сахі да каравая» з этнакуткоў сельскіх дамоў культуры. Жадаючыя маглі пакруціць кола калаўрота, зазірнуць у сялянскую хату і даведацца пра жаночае жыццё нашых продкаў, высвятліць, для чаго драўляны прас і ўбачыць вясельныя вяночкі ад народнага майстра Ніны Барысёнак. І, канешне, пагуляць у гульні. Напрыклад, праверыць свае кемлівасць і ўважлівасць з дапамогай мудрамера і ўдзельнікамі этнапарка з Зялёнкаўскага СДК або меткасць — на пляцоўцы Астроўшчынскага СДК. Таксама была прадстаўлена экспазіцыя творчага праекта раённага Цэнтра культуры пад назвай «Культура. Гонар полацкай зямлі».

Святочную эстафету прыняла тэматычная арт-прэзентацыя «Зямля, дзе пашчасціла нарадзіцца», прысвечаная Году гістарычнай памяці. Лепшыя песні любімаму горада падарылі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні «Заманіха», народны ансамбль беларускай песні «Нявіда», народная студыя эстраднага майстэрства «Тандэм», а таксама эстрадныя калектывы «Крэатыў» і «Х-Day».

…Тут панавалі традыцыі ў сучаснасці і сучаснасць з традыцыямі. Тут старажытны дух людзей вітаў, а дух гасціннасці сардэчна запрашаў. Тут танчыла душа…

Марина БУРЬЯК, Заслуженный работник культуры Российской Федерации, руководитель народного фольклорного театра «Кудесы»:

— Впервые вместе с коллективом приехали в Полоцк и принимаем участие в праздничной программе. Гостеприимству вашему нет предела. Все словно родные, свояки. Мы очень рады встречам на полоцкой земле. Поэтому желаю творческим коллективам и дальше встречаться и общаться. Полоцку – цвести и хорошеть в веках! А всем – жить в мире и дорожить миром.

Андрей КОЗЛОВ (Полоцк):

— Песни, которые услышал на этой площадке, напомнили мне детство. Послевоенное, трудное. Сам я из Шумилинского района, но в Полоцке уже давно. Помню, как дружно жили в деревне, сельчане с песнями шли в поле, с песнями работали… Благодарен участникам программы, что напомнили о том времени.

Татьяна ОРЛОВА (Полоцк):

— Замечательная встреча с народной песней. Замечательные коллективы, потрясающие голоса. Успехов вам, земляки! Впечатлило и выступление новгородского театра. Его постановка ко Дню Победы – это связь времен и поколений. Дети смогли понять, прочувствовать и передать радость и боль победы нам, зрителям. До слез. Большое спасибо организаторам «Полацкага фэста»!

Больше фото в альбоме.

Фото Любови ТРАПЕЗНИКОВОЙ.