Поўным ходам у Полацкім раёне ідзе падрыхтоўка да вясенняй пасяўной кампаніі.
Гатоўнасць трактарнага парка адпавядае 86%, плугоў — 87%, культыватараў — 90%, дыскавых баронаў — 81%, дыскатараў — 81%. Глебаапрацоўчыя камбінаваныя агрэгаты гатовыя на 83%, пасяўныя на 78%, сеялкі зерневыя на 78%. Забяспечанасць насеннем яравых зерневых — 144%, мнагалетніх траў — 115%.
Сельгаспрадпрыемствы актыўна вывозяць на палі і ўносяць арганіку, набываюць неабходныя ўгнаенні.