Першыя 70 шыльдачак з над­пісам «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за перамогу!» хутка з’явяцца ў Полацку і Полацкім раёне

Великой Победе посвящается Главное

Першыя 70 шыльдачак з над­пісам «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за перамогу!», вырабленыя па замове Полацкай раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру», хутка з’явяцца ў Полацку і Полацкім раёне на прыватных дамах і на лесвічных пляцоўках шматпавярховых дамоў побач з кватэрамі, дзе жывуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

IMG_8773

Напярэдадні Дня Перамогі рэспубліканская грамадзянска-патрыятычная акцыя «Тут жыве ветэран», арганізаваная па ініцыятыве грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», узяла свой старт і ў По­лацку.

IMG_8817
Першым адрасам, куды накіраваліся ўдзельнікі акцыі — намеснік старшыні Полацкай раённай арганізацыі «Бела­рускі фонд міру» Наталля Кулік, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ  №2 г.Полацка Святлана Самкова, член прафкама гэтай установы адукацыі, адказная за работу з ветэранамі Алена Саўчанка, вучаніцы школы Дар’я Жаваранак і Соф’я Ціханава, а таксама працаўнікі КУП «ЖКГ г.Полацка» — стала вуліца Касманаўтаў, 129А. Менавіта тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны, вядомы ў Полацку мастак Віктар Казіміравіч Любавіцкі. Гаспадар сустрэў гасцей ля дома. Як заўсёды, 95-гадовы палачанін быў у добрым настроі.

Расказаў, што падтрымлівае рэспублікан­скую акцыю, напярэдадні святога свята Дня Перамогі навіна пра тое, што яго дом упрыгожыць шыльда з адпаведным надпісам, узняла яму настрой. Вучні і настаўнікі, а таксама суседка Паліна Ігнацьеўна Васільева шчыра віншавалі ўдзель­ніка Вялікай Айчыннай вайны з надыхо­дзячым святам. Адказную справу — прымацаваць шыльду — даручылі рабочаму па комплексным абслугоўванні КУП  «ЖКГ г.Полацка» Сяргею Лакомскаму. Малады мужчына адзначыў, што з задавальненнем згадзіўся выканаць такую важную працу.

IMG_8796
Развітаўшыся з Віктарам Любавіцкім, удзельнікі акцыі накіраваліся далей, на сустрэчу з ветэранамі вайны, якія жывуць на перавулку Межавым, на 4-м перавулку Касманаўтаў, на вуліцы 2-й Межавой. Для кожнага з ветэранаў з вуснаў школьніц гучалі прыгожыя вершы пра Перамогу і шчырыя віншаванні са святам. Педагогі і вучні звярталіся да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з просьбай сфатаграфавацца разам з імі на памяць. Прадстаўнікі пакалення пераможцаў Віктар Казіміравіч Любавіцкі, Аляксандр Міхайлавіч Чубрэвіч, Яўгенія Міхайлаўна Маліноўская, Мікалай Міхайлавіч і Ніна Сямёнаўна Багатыя былі ўзрадаваныя тым, што да іх завіталі госці, што на іх дамах з’явіліся прыгожыя шыльды. На зробленых фотаздымках ветэ­раны, школьнікі і педагогі шчасліва ўсміхаюцца. Рэспубліканская акцыя «Тут жыве ветэран» дасягнула сваёй мэты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *