Каласы залатой пшаніцы хіліліся долу, па полі ўрочышча Святлічышча, нібы карабель па моры, учора апоўдні плыў камбайн New HollandCR9.8 філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў».
На некалькі хвілін праца спынілася, старшага камбайнера Сяргея Гарбаценку — першага тысячніка ў Полацкім раёне ва ўборачнай кампаніі 2019 года — прыехалі шчыра павітаць кіраўніцтва Полацкага раёна, інтэграцыйнай структуры ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», філіяла «Гараны-Агра», прафсаюзныя лідары. Гучалі словы падзякі за добрасумленную працу на хлебнай ніве, пажаданні добрага надвор’я і моцнага здароўя. «Хлеб — усяму галава!» — з гэтымі словамі першаму тысячніку ўручылі духмяны каравай і памятныя падарункі.
Працоўны поспех Сяргея Гарбаценкі і яго памочніка Ігара Данілкіна натхніць усіх удзельнікаў уборачнай кампаніі на тысячныя намалоты і перавозку тысяч тон залатога ўраджаю.
Фото носит иллюстративный характер.