Павел Палас у лідарах сярод маладых кіроўцаў Полацкага раёна, задзенічаных на адвозцы збожжа ад камбайнаў

Заботы сельские Молодежь

У Полацкім раёне на адвозцы зерня ад камбайнаў працуюць 4 маладыя вадзіцелі. Усе хлопцы ўмелыя, да сваёй справы ставяцца з асаблівай адказнасцю. А як інакш, калі ад цябе залежыць, наколькі хутка ўраджай трапіць на зернесушыльны комплекс, а потым і на камбінат хлебапрадуктаў. Кожны імкнецца даставіць каштоўны груз, не страціўшы ні зярнятка. На сённяшні дзень у лідарах сярод маладых кіроўцаў Павел Палас з ААТ «Палімір-агра». Павіншаваць вадзіцеля з по­спехамі адправіліся в.а. першага сакратара РК ГА «БРСМ» Яна Лапановіч і галоўны спецыяліст камітэта Інеса  Шухлева.

Хлопца, канечне, засталі ў дарозе. Павел з радасцю прымаў віншаванні ад дзяўчат, якія шчыра зычылі поспехаў у нялёгкай бітве за ўраджай і добрага надвор’я. Ад Полацкага РК ГА «БРСМ» малады кіроўца атрымаў эксклюзіўную майку з надпісам «Лучший водитель» і «#Полоцкрулит».
Павел расказаў, што ў гаспадарцы працуе каля 6 год, а вось на ўборачнай — упершыню.
— Час жніва — напружаны і складаны. Вельмі важна па­спець своечасова да камбайнаў, каб тэхніка поўная не стаяла, — падкрэсліў вадзіцель.
З ранку і да позняга вечара хлопец круціць баранку, і яму гэта вельмі падабаецца. Паша пайшоў па слядах бацькі-вадзіцеля, які таксама працуе ў гаспадарцы на бензавозе. Менавіта тата і вучыў хлопца вадзіць, спачатку трактар, потым машыну. Так Павел і прыкіпеў да баранкі.
— Казала мне мама: «Вучыся, Паша». А Паша ўсё «бі-бі» ды «бі-бі», — жартуе наш суразмоўца.
Працу сваю Павел Палас вельмі любіць, і нялёгкая пара жніва прыйшлася да спадобы.
За адзін рэйс на сваім МАЗе кіроўца перавозіць каля 12 тон збожжа. І ўжо зусім хутка пера­ступіць праз тысячны рубеж.
Пра вольны час у гарачую пару і пытацца нечага. Усе, хто задзейнічаны на жніве, паспяваюць позна вечарам толькі павячэраць і адпачыць. Безумоўна, і малады вадзіцель — не выключэнне. А калі выдаецца хвілінка, стараецца праводзіць яе з сям’ёй — любімай жонкай і сямігадовай дачушкай.
Прадстаўнікі Полацкага РК ГА «БРСМ», разумеючы цану кожнай мінуты падчас уборачнай кампаніі, затрымліваць хлопца надоўга не сталі, толькі выказалі надзею на хуткую су­стрэчу, ужо з кіроўцам-тысячнікам Паўлам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *