У Мінску ў Палацы спорту адбыўся грандыёзны фінал X Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2016».
За галоўны тытул змагаліся 26 дзяўчат, сярод іх і палачанка — 21-гадовая Анастасія Ісакава. Удзельніцы конкурсу прыгажосці самі выбралі «Міс сяброўства». Гэтага звання ўдастоена Насця.
Анастасія нарадзілася і жыве ў Полацку, скончыла Полацкі ДПТК (зараз хіміка-тэхналагічны каледж), цяпер працуе стылістам у адной з цырульняў горада. Прыняць удзел у прэстыжным конкурсе дзяўчыне прапанавалі калегі. «Міс Беларусь» — для Анастасіі першы конкурс прыгажосці. І адразу поспех. Віншуем і жадаем новых перамог!