Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні спартсменаў і трэнераў, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту.
Сярод удастоеных ордэна Айчыны III ступені — палачанін Андрэй Праневіч, уладальнік залатога медаля Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, фехтавальшчык, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.
Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвоена палачаніну Сямёну Сушчыну, трэнеру-выкладчыку Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту, які з’яўляецца трэнерам Андрэя Праневіча.