Узорны фальклорны аматарскі калектыў “Лецейка” філіяла “Багатырскі СДК” (кіраўнік В.Лобкіс) прынялі ўдзел у ХІІ Рэспубліканскім фестывале фальклорнага мастацтва “Берагіня”, які прайшоў у Гомельскай вобласці.
Творчы форум праводзіцца з канца 1990-х для падтрымкі народнай творчасці, захавання рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры, пошуку новых самабытных калектываў. Яго галоўнай задачай з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем выхавання падрастаючага пакалення сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва.
Узорны фальклорны аматарскі калектыў «Лецейка” філіяла “Багатырскі СДК” узнагароджаны:
Дыпломам “За пераемнасць выканальніцкіх і рамесніцкіх традыцый”
Граматай “За любоў і павагу да традыцыйнай спадчыны свайго краю”
Граматай “За захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны беларусаў”
Удзельніца калектыву Вікторыя Цярно ўзнагароджана дыпломам “За майстэрства вырабу фіранкі ў тэхніцы выцінанка”.
Фота з архіва ўстановы культуры.