10 ліпеня аматары мастацтва сабраліся на ХХVI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар-2017 у Віцебску». Сёлета музычны форум пройдзе з 10 па 19 ліпеня.
Свята будзе панаваць ва ўсім горадзе. Акрамя канцэртаў, у праграме фестывалю мноства спектакляў у тэатры імя Я.Коласа і тэатры «Лялька».
Як і ў былыя часы, не застануцца ў баку ад свята і палачане. Ужо накіраваліся ў Віцебск працаўнікі нашых гандлёвых прадпрыемстваў: ТАА «Рэсттрэйд» і ТДА «Унікум». Цікавую праграму рыхтуюць творчыя маладзёжныя калектывы Полацкага раённага Цэнтра культуры і гарадскога Палаца культуры. Палачане прадставяць экспазіцыйна-сцэнічную пляцоўку
«Полацк — маладзёжная сталіца-2017», якая будзе працаваць 16 і 17 ліпеня на вуліцы Пушкіна, а прэзентацыя брэнда
«Полацк — маладзёжная сталіца» адбудзецца на плошчы Свабоды ў нядзелю, 16 ліпеня, у 17.30. Таксама нашы землякі возьмуць удзел у Горадзе майстроў і стануць удзельнікамі творчых конкурсаў.