У суботу, 30 верасня, лепшыя хлебаробы Прыдзвінскага краю з’едуцца ў г.Дуброўна на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017». У свяце хлебаробаў прымуць удзел палачане.
На святочнай сцэне будуць вітаць пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, рапсу. Наш Полацкі раён прызнаны адным з пераможцаў у намінацыі «Сярод раёнаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур». Філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» (дырэктар А.Калтуноў) заняў І месца ў намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія ўваходзяць у інтэграцыйныя структуры, на ўборцы збожжавых». ІІ месца ў гэтай жа намінацыі заняў філіял «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» (дырэктар В.Кузякоў). Пераможцам у намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці зернебабовых культур» стала УП «Палімір-агра» (дырэктар В.Яноўскі). У намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія ўваходзяць у інтэграцыйныя структуры, на ўборцы рапсу» будзе адзначаны філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» (дырэктар А.Калтуноў). У намінацыі «Сярод старшых аператараў зернесушыльных установак» будзе адзначаны Ігар Макараў, старшы аператар зернесушыльнай устаноўкі УП «Палімір-агра».