Палачане ў ліку пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Заботы сельские

Надышоў час узважыць хлебны каравай 2016 года. Ужо на гэтым тыдні, 8 кастрычніка, у г.Сянно на традыцыйным абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016» бу­дуць адзначаны пераможцы спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Да гонару палачан, на сцэну абласнога свята будуць запрошаны і нашы землякі — самыя руплівыя хлебаробы, якія шчыравалі ў полі з ранку да позняга вечара. У намінацыі «Сярод сельгасарганізацый па вытворчасці збожжавых культур» ганаровае ІІ месца заняў філіял ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» — «Гараны-Агра» (дырэктар Аляксандр Калтуноў). У намінацыі «Сярод сельгасарганізацый па вытворчасці зернебабовых культур» ІІІ месца заняла ААТ «Кушлікі» (дырэктар Фёдар Завадскі). У намінацыі «Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў сельгасарганізацый» Падзячныя лісты і прэміі за І месца ўручаць экіпажу камбайнераў ААТ «Кушлікі» ў складзе Аляксандра Каросціка і Сяргея Ганчаронка. У намінацыі «Сярод галоўных аграномаў» прызнана лепшай Людміла Лісіцына, галоўны аграном  ААТ «Кушлікі».

Па выніках рэспубліканска­га агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» сярод гаспадарак Віцебскай вобласці прызнана пераможцам сельгаспрадпрыемства Полацкага раёна «П-С Карпекі». Ушанаванні з гэтай нагоды на абласных «Дажынках-2016» будзе прымаць яго дырэктар Аляксандр Кавалёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *