Паклонімся святыні

Духовность

На бягучым тыдні паспяхова працягваецца шлях агульнаепархіяльнага Хрэснага ходу з Крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай, прысвечанага 1000-годдзю прастаўлення святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, які ўпершыню па блаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Мінскага і Заслаў­скага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла з 8 па 18 чэрвеня праходзіць па 11 адміністрацыйных цэнтрах на тэрыторыі Полацкай епархіі.

З узнёслым настроем і глыбокай удзячнасцю полацкую святыню сустракаюць жыхары раённых цэнтраў і аддаленых вёсак, праходзяць з ёй Хрэсным ходам.

У чацвер, 18 чэрвеня, святыня вернецца ў Полацк. Па­кланіцца Крыжу Прападобнай у гэты дзень, прыняць удзел у малебнах змогуць усе жадаючыя. Святыня будзе падарожнічаць па г.Полацку з другой паловы дня да позняга вечара.

Першая сустрэча Крыжа Прападобнай з малебнам і па­кланеннем адбудзецца ў 15.40 у царкве Велікамучаніка і лекара Панцеляймона (вул.Гагарына, 241). У 17.10 святыню су­стрэнуць праваслаўныя вернікі ў царкве Ражства Прасвятой Багародзіцы (в.Багатырскае, вул.Цэнтральная, 11а.) З 18.20 пакланіцца Крыжу змогуць работнікі ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» у актавай зале адміністрацыйнага будынка па вул.Фабрыцыуса, 30. У 19.30 адбудзецца пакланенне Крыжу ў актавай зале Полацкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў у в.Чаромушкіна. Апошняе ў гэты дзень пакланенне Крыжу адбудзецца ў 21.30 у актавай зале Цэнтральнай гарадской бальніцы па вул.П.Броўкі,73.

Давайце разам паклонімся святыні. Звернемся ў малітве да Прападобнай па дапамогу ў здзяйсненні нашых паўсядзённых спраў, папросім здароўя для бацькоў і родных, поспехаў для дзяцей і ўнукаў, аддзячым за мірнае неба і дабрабыт у нашых сем’ях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *