Падзейны турызм садзейнічае папулярызацыі беларускай культуры ў свеце. Нядаўна ў Гродне прайшоў Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, з кожным годам набірае папулярнасць свята «Купалле» ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Зусім хутка запросіць гасцей «Славянскі базар у Віцебску».