Падведзеныя вынікі Полацкага раённага спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за ліпень

Заботы сельские

Па выніках раённага спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за ліпень у лідары зноў выйшлі жывёлаводы, якія ўжо былі першымі ў працы.
Сярод ферм лепшыя паказчыкі па вытворчасці малака паказаў калектыў фермы Арцюхі філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» (загадчыца Зоя Даражынская). Ад 400 кароў жывёлаводы атрымалі 277,2 тоны малака, сярэдні ўдой на рагулю за месяц склаў 693 кілаграмы малака.
Сярод аператараў машыннага даення пераможцай стала Наталля Радзько з фермы Новыя Гараны № 1 ААТ «Новыя Гараны». Працавітая жанчына надаіла ад сваёй группы амаль 30 тон малака. Сярэдні ўдой склаў 800 кілаграмаў каштоўнага прадукту за месяц. Сярод маладых аператараў добрыя паказчыкі ў Крысціны Бяловай з фермы Залессе УП «Э/б «Ветрынская»: валавы надой 19,9 тоны малака, сярэдні ўдой — 553 кілаграмы.
Віншуем пераможцаў і зычым новых поспехаў у працы!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *