Падчас археалагічных раскопак на Верхнім замку ў Полацку выяўлена незвычайная знаходка — фрагмент драўлянай пабудовы, якой больш за 4 стагоддзі. Падобнай тэхнікі апрацоўкі бярвенняў, якія, дарэчы, вельмі добра захаваліся, не было раней выяўлена ў Полацку. Дом з такой багатай гісторыяй раскапалі ўпершыню. Унікальную знаходку вырашылі пакінуць на сваім месцы, у бліжэйшы час яна будзе закансервавана, але толькі на год. Археолагі з Полацкага дзяржуніверсітэта вернуцца сюды зноў, каб дасканала вывучыць гісторыю развіцця дойлідства на старажытнай полацкай зямлі.
Светлана Чарковская.