Па выніках V Рэспубліканскага конкурсу «Творчасць маладых педагогаў» у ліку прызёраў яшчэ адна прадстаўніца полацкай педагагічнай супольнасці — педагог Палатоўскай дзіцячы сад – базавай школы В.Р.Махіня.
Вераніка Рыгораўна прадставіла на конкурс метадычную распрацоўку сучаснага цікавага ўрока матэматыкі ў пачатковай школе. Конкурсная работа маладога настаўніка атрымала высокую ацэнку ў намінацыі «Працуем у беларускамоўнай школе», і яе аўтар узнагароджана Дыпломам III ступені.
Дарэчы, усяго ў конкурсе прымалі ўдзел 198 маладых педагогаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Фото носит иллюстративный характер.