Па выніках абласнога спаборніцтва філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлеба­прадуктаў» заняў ІІ месца ў намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці збожжавых культур».

Заботы сельские

Сёлета хлебная ніва, нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е, была шчодрай для аграрыяў Полацкага раёна. Пра гэта распавялі кіраўнікі і працаўнікі полацкіх сельгаспрадпрыемстваў, якім выпаў вялікі гонар — быць удзель­нікамі «Дажынак-2016».

Па выніках абласнога спаборніцтва філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлеба­прадуктаў» заняў ІІ месца ў намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці збожжавых культур».

img_8526-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0
Дырэктар філіяла Аляксандр Калтуноў агучыў формулу, з якой складваецца іх працоўны поспех. На першым месцы — адказныя кадры, на другім — ма­тэрыяльна-тэхнічная база.
Дальнабачны кіраўнік падкрэсліў, што для атрымання высокіх ураджаяў збожжавых і іншых культур трэба ўлічваць многія фактары: напрыклад, вялікую ролю грае папярэдняя культура, якая была пасеяна на той ці іншай плошчы. Таксама насенне павінна быць высокай якасці. У філіяле «Гараны-Агра» імкнуцца працаваць з лепшым насеннем, перадавымі сартамі, з суперэлітай. Важную ролю адыгрывае хімапрацоўка раслін. Агранамічная служба гаспадаркі шмат эксперыментуе ў гэтым накірунку. Спецыялісты і механізатары з разуменнем ставяцца да патрабаванняў часу, таму што ведаюць: за новымі тэхналогіямі — будучыня сельскай гаспадаркі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *