Восень — традыцыйны час нарыхтовак на зіму гародніны і садавіны. Прадпрыемствы гандлю і сельгасвытворцы прадастаўляюць палачанам магчымасць назапасіць усё неабходнае.
З гэтай мэтай 2 кастрычніка ў Полацку на плошчы і праспекце Францыска Скарыны і па вул.Гогаля з 8.00 да15.00 пройдзе восеньскі кірмаш па продажы бульбы, гародніны і садавіны, саджанцаў і іншых тавараў. Прыходзьце за пакупкамі і добрым настроем!