Нядаўна прыгожы, 90-гадовы юбілей сустрэў наш зямляк, жыхар вёскі Чарнаручча-1 Экіманскага сельсавета Пётр Марцінавіч Шымановіч.

Великой Победе посвящается

Нядаўна прыгожы, 90-гадовы юбілей сустрэў наш зямляк, жыхар вёскі Чарнаручча-1 Экіманскага сельсавета Пётр Марцінавіч Шымановіч.

У сваёй утульнай вясковай хаце дзядуля вітаў сваіх шматлікіх нашчадкаў. У юбіляра багаты жыццёвы ўраджай: тры дачкі, 5 унукаў і ўжо 4 праўнукі.
Мы разважалі пра тое, што яго доўгі век — падарунак ад Бога за выпрабаванні, якія яму давялося перажыць: рана застаўся без бацькі, перажыў Вялікую Айчынную вайну, галодныя пасляваенныя гады.

Нарадзіўся юбіляр ва Ушацкім раёне ў далёкім 1927 годзе, ён рана пасталеў, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна. Гэта гістарычная падзея аказала ўплыў на ўвесь яго далейшы лёс. У 1943 годзе юнак пайшоў у партызаны ў атрад Турава брыгады Мельнікава. Вельмі ганарыўся, што змагаецца з ворагам за сваю Радзіму. Хутка ён даведаўся, што родную вёску Мурожніца спалілі немцы. Пабег дамоў, бо там заставаліся маці і дзве сястры. Але імкненне сустрэцца з роднымі скончылася трагічна: яго схапілі немцы і хутка вывезлі ў Германію. Толькі праз 10 месяцаў палонных вызвалілі рускія.


Пасля вайны Пётр Марцінавіч служыў 5 гадоў у арміі ва Украіне. Вярнуўся ў Пліскі раён, там жылі маці з сёст­рамі, якія таксама пасля палону ў Германіі вярнуліся туды. Хутка Пётр Марцінавіч сустрэў сваё каханне — Ларысу Паўлаўну, яго абранніца таксама рана страціла бацькоў. Маладая сям’я жыла ў Шаркоўшчынскім раёне, потым у Міёрскім, у 1971 годзе яны купілі дом у Полацкім раёне. Пётр Марцінавіч добра разбіраўся ў тэхніцы, працаваў у розных сельгаспрадпрыемствах механікам, загадчыкам майстэрні. Ларыса Паўлаўна была рабочай, працавала малодшай медсястрой у бальніцы.

У сям’і выхоўваліся 3 дачкі — Валянціна, Ірына, Лілія. У каханні і згодзе супругі пражылі больш за 50 гадоў. Шэсць год таму Ларысы Паўлаўны не стала. Пётр Марцінавіч так і не змірыўся з гэтай стратай. Без гаспадыні іх вялікі дом апусцеў…

За святочным сталом госці гаварылі пра тое, што юбіляру, напэўна, лёсам было наканавана пражыць такі доўгі век, каб убачыць, якімі мудрымі сталі яго дочкі, самастойнымі ўнукі, як падрастаюць праўнукі. Дочкі-пенсіянеркі расказвалі, што іх тата заўсёды быў вельмі спакойным па характары, а цяпер, пасталеўшы, стаў сентыментальным. Яны наведваюць яго кожны дзень, ва ўсім дапамагаюць, падтрымліваюць і жадаюць, каб ён як мага болей радаваў іх. Зычыла моцнага здароўя юбіляру і старшыня Экіманскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Скрыган.

Кожную раніцу Пётр Марцінавіч прачынаецца пад спевы пеўня. Гаспадар трымае на падворку курэй і качак.
…У Дзень Перамогі Пётр Марцінавіч заў­сёды дастае свае ўзнагароды: медаль «За адвагу», ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, юбілейныя медалі. Дзядуля ўзгадвае сваіх таварышаў-партызанаў, вялікую народную радасць Дня Перамогі 1945 года…



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *