Вынікі свята-конкурсу "Малая сцэна"

Падведзены вынікі выступленняў тэатральных калектываў абласнога свята-конкурсу аматарскіх дзіцячых тэатральных калектываў ”Малая сцэна“. У лістападзе-снежні 2020 года дыстанцыйна праводзілася абласное свята-конкурс аматарскіх дзіцячых тэатральных калектываў ”Малая сцэна“. Прагляд конкурсных спектакляў адбыўся па відэа дасланых на адрас ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“. У конкурсе прынялі ўдзел 13 дзіцячых тэтральных калектываў. Свята-конкурс праводзіцца адзін раз у два гады з мэтай папулярызацыі аматарскага тэатральнага мастацтва сярод падрастаючага пакалення, адраджэння нацыянальных тэатральных традыцый, павышэння прафесійнага ўзроўню і распаўсюджвання творчага вопыту тэатральных дзіцячых калектываў. У свяце-конкурсе абавязкова прымаюць удзел аматарскія тэатральныя калектывы раённых, гарадскіх і сельскіх устаноў культуры вобласці, якія маюць найменне ”ўзорны“, альбо калектывы, якія прэтэндуюць на прысваенне наймення. Узорны юнацкі тэатр-студыя ”Гармонія“ ДУК ”Полацкі гарадскі Палац культуры“, кіраўнік Святлана Аляксеева, атрымаў дыплом у намінацыі ”За развіццё тэатральнага мастацтва сярод дзяцей“. Спектакль-казка па п’есе Л.Ра ”Ёжки-чудачки, колдовство и катастрофы“. Па матэрыялах ДУК "Полацкі гарадскі Палац культуры".

Похожие новости