Нарыхтоўка кармоў у Полацкім раёне пачалася з традыцыйнага малебну.

Заботы сельские

Лета… На палях пачалася гарачая вясковая пара. І няма зараз больш неадкладнай задачы, чым нарыхтоўка кармоў. Значную ролю грае не толькі іх коль­касць, але і якасць, ад якой залежыць прадуктыўнасць кароў.

Пачынаючы чарговае выязное пасяджэнне кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна, якое прайшло ў філіяле «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат», намеснік старшыні Полацкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Баратынскі засяродзіў увагу на некалькіх важных момантах. Першы — пра тое, што галоўным фактарам, які вызначае якасць корму, з’яўляецца фаза ўборкі траў. Нават самыя дасканалыя тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў не забяспечаць ім высокую якасць, калі стра­чаны аптымальныя тэрміны ўборкі. Чым пазней фаза вегетацыі — тым горш якасць.

Працягласць аптымальнай фазы для кожнага віда траў складае толькі 7-10 дзён. Другі момант — надвор’е і надзеі.

Сёлетняя халодная вясна не спрыяла росту траў, таму трэба хутчэй убраць вырашчанае першым укосам, каб потым прыступіць да ўборкі другіх укосаў.

У апошнія гады Полацкі раён не закупляе кармы звонку, хочацца, каб сёлетні год таксама гаспадаркі нарыхтавалі дастатковую колькасць кармоў. Трэці момант — апярэджваючае падкошванне і падкошванне за каровамі. Гэтую працу трэба абавязкова рабіць што­дзень.


Намеснік старшыні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Наталля Тышкевіч нагадала кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў пра ўтрыманне энергіі, пратэіну і клятчаткі ў сухім рэчыве злакавых траў, пра збор энергіі і пажыўных рэчываў з
1-га ўкосу злакавых траў у залежнасці ад фазы вегетацыі, пра фазу развіцця і спажыўную каштоўнасць люцэрны, пра выхад кармавых адзінак і пратэіну пры ўборцы мнагалетніх траў у раннія фазы развіцця і пра захаванне тэхналогіі ўборкі і нарыхтоўкі кармоў.

Галоўны ветурач Полацкага раёна Сяргей Булыка выказаў патрабаванні да нарыхтоўкі кармоў з мэтай паляпшэння іх пажыўнай каштоўнасці.


Мерапрыемства працягнуў традыцыйны малебен, які штогод перад пачаткам нарыхтоўкі кармоў праводзіць айцец Уладзімір (Рацьковіч), настаяцель храма Пакрава Прасвятой Багародзіцы г.Полацка. Свяшчэннаслужыцель заклікаў кіраўнікоў гаспадарак з любоўю ставіцца да роднай зямлі і з павагай адзін да аднаго. Памаліліся, папрасілі дапамогі Божай у здзяйсненні планаў кіраўнікі гаспадарак і механізатары філіяла «Мілк-Агра».


Гаспадаркам раёна належыць убраць травы першым укосам на плошчы 11104 гектары. Традыцыйна будзе весціся нарыхтоўка сена, сенажу і сіласу. Тры гаспадаркі з раёна — ААТ «Новыя Гараны», філіял «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» і ААТ «Кушлікі» — пры нарыхтоўцы кармоў будуць выкарыстоўваць сучасную тэхналогію, пры якой рулоны корму абматваюцца шматслойнай стрэйч-плёнкай. Сяляне спадзяюцца, што хутка надвор’е ўсё ж такі палепшыцца, і будзе магчымасць нарыхтаваць кармы добрай якасці.
Дырэктар філіяла «Мілк-Агра» ААТ «По­лацкі малочны камбінат» Віталь Кузякоў расказаў, што ўсе механізатары — маладыя і больш вопытныя — настроены на сур’ёзную працу.
Галоўны аграном філіяла Наталля Сінькевіч не хавала радасці ад таго, што сёлета гаспадарка з дапамогай інвестара — ААТ «Полацкі малочны камбінат» — набыла новую тэхніку, якая дапаможа справіцца з пастаўленымі задачамі (заданне для філіяла на першы ўкос — пло­шча 489 га). У лінейцы гатоўнасці стаялі 15 адзінак тэхнікі, з іх вылучаліся новенькія «КВК-800», «Кіравец», «МТЗ-1523».


Па традыцыі айцец Уладзімір акрапіў святой вадой людзей і тэхніку, жадаў усім моцнага здароўя, веры ў свае сілы і імкнуцца жыць па запаведзях Божых.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *