Традыцыйны народны касцюм з’яўляецца адным з галоўных кампанентаў, па якім вывучаецца адметнасць культурнай прасторы той або іншай мясцовасці. У ім спалучаюцца розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтва, вышыўка, лямец, вязанне і іншыя.
У межах XXXI Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прайшло свята-конкурс народнага касцюму «Сцяжкі майстэрства». Дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі «Лепшая калекцыя этнаграфічных артэфактаў традыцыйнага народнага адзення рэгіёна» адзначылі работу кіраўніка народнага клуба «Майстар» Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Іны Карандзей. Адноўлены касцюм полацкага строю для членаў журы прадэмастравала Іна Карабан.
Віншуем з заслужанай узнагародай!
Фота з архіву ўстановы культуры.