Напружана працуюць у гэтыя дні працаўнікі ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў»: у кругласутачным рэжыме ўжо прынята 8,5 тысячы тон хлебнага золата, прывезенага з 8 раёнаў Віцебскай вобласці.
Першымі ў Полацкім раёне новы ўраджай здалі дзяржаве філіял «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» і ДП «Астроўшчына». На выхадных машыны са збожжам прывезлі з сельгаспрадпрыемстваў «Вясна-энерга», «Гараны-Агра», «Новыя Гараны», «Блізніца» і ліцэя сельгасвытворчасці. Па залатых маршрутах курсіруе транспарт камбіната хлебапрадуктаў і прыватных перавозчыкаў. Спецыялісты вытворча-тэхналагічнай лабараторыі камбіната гасцінна сустракаюць кожную машыну з поўным кузавам.
Фота аўтара.