Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 20 мая да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

Культура Общество

18 мая ў Беларусі адзнача­ецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркаваная да яго акцыя «Ноч музеяў» сёння папулярная ва ўсім свеце. Полацкія музеі з гэтай нагоды таксама рыхтуюць унікальныя культурныя і забаўляльныя праграмы. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 20 мая да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

Музеі запаведніка традыцыйна адкрываюць свае дзверы для наведвальнікаў вечарам (з 17.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы. Гэта і інтэрактыўная пляцоўка «Жывая газета», і майстар-клас «Элегантны Арт-нуво» па стварэнні жаночай прычоскі пачатку XX ст., і перфоманс «Дабрабыт» (прадстаўляе Канстанцін Мужаў), і работа кантактнага заа­парку «Цудоўнае побач», і іншае. Па традыцыі, музейная ноч у Полацку завяршыцца ў Сафійскім саборы пад гукі «караля інструментаў» — аргана. Шматлікія аматары арганнай музыкі з нецярпеннем чакаюць гэтую падзею, каб пачуць полацкі арган у нязвыклай атмасферы.
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт традыцыйна выступае партнёрам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». 20 мая вас чакаюць на начных экскурсіях «У пошуках скарбаў Полацкага калегіума».
Пачатак экскурсій у 20.00, 21.00, 22.00, 23.00.
Папярэдні продаж білетаў — у касах Сафійскага сабора, Прыродна-экалагічнага музея, Музея беларускага кнігадрукавання.
Программа «ночь музеев» 2017 полоцк



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *