У бліжэйшую суботу, 26 студзеня, на тэрыторыі аграэкасядзібы «Канашы-Агра» ў вёсцы Канашы Вароніцкага сельсавета Полацкага раёна пройдзе традыцыйны раённы чэмпіянат «Полацкія лазні».
У мерапрыемстве, якое звычайна праходзіць весела і цікава, прымуць удзел каманды прадпрыемстваў і арганізацый Полацка і Полацкага раёна ў складзе жанчын і мужчын – аматараў гарачай пары. Спаборніцтвы вызначаць самага трывалага парыльшчыка Полацкага раёна. Удзельнікаў чэмпіянату чакаюць выпрабаванні снегам і ледзяной вадой, а балельшчыкаў – незабыўнае відовішча! Пачатак чэмпіянату – у 10.30.
Фото носит иллюстративный характер.