На Полаччыне віншавалі першы экіпаж камбайнераў-тысячнікаў

Заботы сельские

Сярэдзіна жніўня – пара асаблівая, час уборкі хлеба, самы разгар. Менавіта ў гэтыя дні на нашых полацкіх земляхудзельнікі жніва дасягаюць высокіх вытворчых поспехаў. Не стала выключэннем і сёлетняе лета. У суботу першы ў Полацкім раёне экіпаж камбайнераў з ААТ “Кушлікі” ў складзе Вадзіма Храпавіцкага і Юрыя Панчанкі на камбайне GS12A1 завода “Гомсельмаш” намалаціў тысячу тон залатога зерня.

Да намалоту з трохзначнай лічбай працавітыя мужчыны ішлі паступова. Ведалі і бачылі галоўнае: ураджай вырас, каласавыя на выбарачных участках дэманстраваліўраджайнасць 70 і больш цэнтнераў з гектара. Не падводзіў і “жалезны конь”: іх зернеўборачны камбайн амаль новы, працуе на жніве толькі другі сезон.

Пакуль намалацілі тысячу тон, у бункеры, які ўмяшчае 6-7 тон у залежнасці ад кульуты, пачынаючы з 6 ліпеня пабывала зерне розных азімых і яравых каласавых. Дожджперашкаджаў працы, кожны дзень былі розныя намалоты. Да прыкладу, 23 ліпеня чатыры камбайны, якія шчыравалі на кушлікоўскіх землях, намалацілі за дзень 283 тоны зерня! Унёсак экіпажа Вадзіма Храпавіцкага і Юрыя Панчанкі ў гэты вынік — амаль 125 тон. У той дзень хлебаробы ўбіралі пшаніцу.

Для Юрыя Панчанкі сёлетняя ўборачная кампанія – дсясятая, юбілейная. Быў ён у былыя гады і пераможцам жніва -тысячнікам. Тады працаваў памочнікам у камбайнера Пятра Навуміка, вопытнага механізатара ААТ “Кушлікі”.

-Пётр Іванавіч навучыў мяне працы на камбайне, паказаў за некалькі сезонаў усе прамудрасці, цяпер ужо я дзялюся вопытам, — расказаў хлебароб.

     Вадзім Храпавіцкі – навічок на жніве. Вырашыў прыняць удзел у значнай для краіны кампаніі ў час свайго адпачынку. Ён працуе старшым вадзіцелем пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада № 1 ПАВЧ № 3 г.Наваполацка. Праца на камбайне стала для яго новым цікавым вопытам.

     На адвозцы зерня ад камбайна працаваў Алесь Хайдараў. Гэты працаўнік – ужо ветэран гаспадаркі, яго стаж — 34 гады. На мінулым тыдні ён прымаў віншаванні як перавозчык-тысячнік на жніве 2024 года.Калі штодзень круціш баранку, не задумваешся пра
-Калі штодзень круціш баранку, не задумваешся пра колькі перавязеш тон зерня, галоўнае – паспяваць, гэта проста праца, — пракаментаваў свой тысячны поспех Алесь Эргашавіч. – Але, безумоўна, прыемна быць у ліку першых, перадавіком, і атрымліваць віншаванні і падзяку за працу ў полі.