На Полаччыне прыступілі да нарыхтоўкі кармоў

Важное Заботы сельские

Закіпела праца на палях гаспадарак Полацкага раёна: земляробы выкарыстоўваюць спрыяльнае надвор’е для нарыхтоўкі кармоў. Травы выраслі, падрыхтаваны сянажныя ямы і траншэі.

Першымі ў раёне пачалі ўбі­раць травы першага ўкосу працаўнікі «Астроўшчыны» і філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебск­энерга». За гэтыя дні нарыхтавана 1,16 цэнтнера кармавых адзінак у «Астроўшчыне» і 1,01 — у філіяле «Вясна-энерга». Усяго ў раёне скошана 652 гектары з запланаваных 11 000.


Як пракаментавала пачатак нарыхтоўкі кармоў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама Наталля Крывец, сёлета ўборка траў пачалася раней, чым летась. Традыцыйна аграрыі будуць нарыхтоўваць сена, сянаж і сілас. Цёплае надвор’е спрыяе нарыхтоўцы сена. Галоўнае зараз — своечасовая ўборка траў, пакуль кармы маюць высокую спажыў­насць. Наталля Крывец адзначыла, што ў шэрагу гаспадарак раёна з кожным годам паляпшаецца якасць кармоў, таму што на кантролі захаванне тэхналогіі па іх нарыхтоўцы.