На папярэдніх выбарах у Беларусі выбаршчыкаў запрашалі прыняць удзел у галасаванні з дапамогай SMS.
Ці будуць рабіць такую рассылку на гэты раз, пакуль невядома. «Паглядзім яшчэ. Мы канчатковага рашэння пакуль не прынялі», — паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазовік.
Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, яна прадоўжыцца да 10 верасня.