На ўчастку №51 мы напаткалі дзвюх дзяўчын, якія прыйшлі на выбары

Главное

На ўчастку №51, які размешчаны ў памяшканні Ветрынскага сельвыканкама, мы напаткалі дзвюх дзяўчын, якія прыйшлі на выбары.

Елізавета Гуліна прыехала ў родны населены пункт, дзе зарэгістравана, аддаць свой голас за кандыдата. Жыве яна ў Наваполацку, працуе медыцынскай сястрой ў Полацкай цэнтральнай паліклініцы пасля заканчэння Маладзечанскага медыцынскага каледжа. Дзяўчына паведаміла, што дзень выбараў для яе — адзін са значных і адказных у жыцці. А прыняць удзел у выбарах — значыць, праявіць сваю грамадзянскую сталасць і самастойную палітычную пазіцыю.

Абедзве дзяўчыны прабывалі ў добрым настроі, адзначалі, што галасавалі за стабільнасць і дабрабыт, за мір і росквіт.

Другая наша суразмоўца Наталля Рачыцкая жыве ў Ветрыне, працуе ў Полацкім дзяржаўным ліцэі сельгасвытворчасці аператарам ЭВМ. Дзяўчына з задавальненнем згадзілася прыняць удзел у выбарах у якасці назіральніка ад ГА «БРСМ», ёй падабаецца знаходзіцца на выбарчым участку. Для Наталлі гэта новы цікавы вопыт. Яна задаволена, што на выбарах рэалізавала свой грамадзянскі абавязак, а таксама далучылася да вызначэння заўтрашняга дня полацкага краю.

Старшыня выбарчай камісіі Святлана Ташкінава адзначыла, што на іх участку ўпершыню прагаласавалі 36 маладых людзей — 32 навучэнцы Полацкага ліцэя сельгасвытворчасці і 4 жыхары гарпасёлка Ветрына. Камісія ўручыла ім памятныя падарункі. Святлана Іосіфаўна зазначыла, што сельская моладзь галасавала за кандыдата, якому давярае прадстаўляць свае інтарэсы ў Парламенце краіны.