На базе Багатырскай бібліятэкі прайшла літаратурна-паэтычная гадзіна, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы

Культура

140 гадоў з дня нараджэння двух класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы адзначае ў гэтым годзе Беларусь. З гэтай нагоды ва ўстановах культуры і адукацыі праходзіла шмат мерапрымстваў.

Шэраг з іх рэалізуецца ў бібліятэках. Разгорнуты кніжныя выставы, тэматычныя паліцы, на якіх прадстаўлены для шырокага кола карыстальнікаў кнігі пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, іх творы.

А на базе Багатырскай бібліятэкі-філіяла №48 прайшла літаратурна-паэтычная гадзіна «Іх словы хвалямі плывуць».

— Гэтым мерапрыемствам мы стараліся паказаць усю глыбіню і самабытнасць беларускай культуры, выка­заць даніну павагі геніяльным творцам слова, — каментуе Іна Карабан, загадчык бібліятэкі.

Іна Мікалаеўна пазнаёміла вучняў Багатырскай БШ з творчасцю паэтаў­-класікаў.

З відэафільма хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як з’явіліся псеўданімы двух песняроў зямлі беларускай. Акрамя таго, вучні 3-9 класаў — Таццяна Дземідзенка, Таццяна Савулава, Мікіта Сцяпанаў, Яраслаў Правада, Анастасія Буркова, Клім Шалахаў, Данііл Свірко — падзяліліся з удзельнікамі мерапрыемства сваімі любімымі вершамі беларускіх класікаў.

На мерапрыемстве кожны жадаючы змог азнаёміцца з кніжнай выставай «Песняры зямлі беларускай», на якой былі прадстаўлены першыя зборнікі вершаў паэтаў: «Жалейка», «Песні жальбы» і іншыя выданні Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Фота Надзеі КАЛУЖОНАК.