На абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2020» будуць ушаноўваць перадавікоў сельскагаспадарчай галіны, сярод якіх прадстаўнікі Полацкага раёна

Главное

На абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020», які заўтра пройдзе ў Віцебску, будуць ушаноўваць перадавікоў сельскагаспадарчай галіны прыдзвінскага краю. Радасна, што сярод іх ёсць прадстаўнікі Полацкага раёна.

У абласным спаборніцтве за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, рапсу і нарыхтоўцы травяных кармоў у 2020 годзе ў намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур» у першай групе гаспадарак, якія атрымалі валавы збор збожжа больш за 7 тысяч тон, ганаровае ІІІ месца заняў філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» (дырэктар Аляксандр Калтуноў). Галоўнаму аграному гэтай гаспадаркі Тамары Макаравай за шматгадовую добрасумленную працу аб’яўлена Падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспуб­лікі Беларусь.

Трактарыст-машыніст ДП «Астроўшчына» Леанід Станкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама аб’яў­лена Аляксандру Каросціку, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Кушлікі», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненне высокіх паказчыкаў і Максіму Зянькову, навучэнцу трэцяга курса Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, за дасягненне высокіх вынікаў у час праходжання вытворчай практыкі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці.