17 верасня ў 14.00 супрацоўнікі Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашаюць палачан на чарговы цікавы майстр-клас па стварэнню магніта з вышыўкай, якая паўтарае матывы традыцыйнага арнаменту вопраткі і ручнікоў Паазер’я.
Падчас майстар-класа “Арнаменты Паазер’я” вы не толькі зможаце зрабіць унікальны магніт, але і пазнаёміцеся з гісторыяй і сэнсам беларускага арнаменту.
Колькасць месцаў абмежаваная, абавязковы папярэдні запіс па тэл. 46-30-41.