Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае палачан на свята “ГУКАННЕ ВЯСНЫ”

Главное

Музей Ткацтва і Фальклорны гурт «ВАРГАН» сардэчна запрашаюць вас на свята “ГУКАННЕ ВЯСНЫ”, якое адбудзецца 24 сакавіка а 13 гадзіне.

Гуканне вясны – гэта старажытнае беларускае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Напэўна, усім вам ужо надакучыла зіма і хочацца цёплага веснавога сонейка? Тады вам да нас!

У святочнай праграме вас чакае:
?хэнд-мэйд пасядзелкі, па вырабу птушачак;
?загукальныя песні-вяснянкі;
?вясёлыя гульні і карагоды!

Кошт уваходнага квітка:
3 руб.
Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная.