Музей ткацтва запрашае вас 4 сакавіка а 15-й гадзіне на святочны майстар-клас «Абуджэнне вясны» па вырабу брошкі з фетру!
8 сакавіка – свята цеплыні і сонейка, калі пасвячэнне рыхтуюць не толькі жанчынам, але і самой вясне!
Святочная брошка – адзін з галоўных трэндаў сезону, гэта яркае спалучэнне колераў, стыль і арыгінальныя формы. З простага матэрыялу – фетру – вы зробіце ўпрыгажэнне, якое дапоўніць ваш вобраз веснавым настроем. Як вядома, найлепшы падарунак – той, што зроблены сваімі рукамі для матулі, сястры або сяброўкі.
Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Папярэдні запіс па тэлефоне.
Пачатак 4 сакавіка а 15-й гадзіне.
Кошт: 5 рублёў
Тэлефон для даведак: 42-30-41
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, Войкава, 1